З гісторыі праваслаўных храмаў і прыходаў Нараўляншчыны 2-ой паловы 19 ст.— пачатку 20 ст. | Наровля, что над Припятью-рекой | Наровлянский район | Наровля | Новости Наровли | Новости Наровлянского района | Наровлянский райисполком
Молодежь Наровлянщины
Год малой родины
Вас приглашает Наровлянщина туристическая
Ru
En

Адрес: 247802, г.Наровля,
ул. Коммунистическая, 3

Е-mail: isp@narovlya.gov.by

Телефон: (+375 2355) 2-12-10

Телефон-факс: (+375 2355) 2 13 21


Районный исполнительный комитет Историко-этнографический музей Река Наровлянка Река Припять Местные краевиды Наровлянские краевиды
Районный исполнительный комитет

Наровля, что над Припятью-рекой

9 апреля 2014

З гісторыі праваслаўных храмаў і прыходаў Нараўляншчыны 2-ой паловы 19 ст.— пачатку 20 ст.

Цяжка пераацаніць ролю рэлігіі ў жыцці чалавека. Здаўна вышэйшыя сілы дапамагалі, радзілі, каралі і ўзнагароджвалі. Рэлігійныя аб’екты шанаваліся больш за іншыя. А месцам зносін заўсёды надавалася звышважнае значэнне. Таму зварот да вывучэння такога кшталту спадчыны невыпадовы. Наша нязменная чытачка, кандыдыт гістарычных навук, Ганна Дулеба падзялілася з намі сваімі даследаванямі па гісторыі праваслаўных храмаў і прыходаў Нараўляншчыны 2-ой паловы 19 ст. — пачатку 20 ст.

Пасля хрышчэння Русі, зразумела, асноўнай рэлігіяй на нашй зямлі было праваслаўе. З цягам часу сюды, як і з іншых рэгіёнаў Беларусі пачаў пранікаць каталіцызм. Нараўляншчына перажыла і засілле ўніяцтва. Аднак пасля далучэння нашых земляў да Рассіі (1973 г.) праваслаўе ў межах сучаснага Нараўлянскага раёна пачало адраждацца зноў, паступова атрымоўваючы больш шырокае распаўсюджванне.

Час не шкадуе нічога: большая частка храмаў да сённяшняга дня не захавалася. Засталіся толькі некаторыя рукапісныя і друкаваныя дакументы. Асабліва каштоўным з’яўляецца апісанне, зробленае ў 1879 годзе па афіцыйных звесках ад мясцовых прытчаў.

У азначаны перыяд на тэрыторыі сучаснага Нараўлянскага раёна дзейнічала 6 прыходаў.

Беласароцкі прыход (цэнтр — в.Белая Сарока). На сродкі гараджан был пабудавана драўляная Свята-Мікалаеўская ўніяцкая царква, якая ў 19 ст. зрабілася праваслаўнай. У 1867 годзе ад вялікага разліву Прыпяці яна была значна пашкоджна. Наступныя паводкі пагражалі поўным разбурэннем. Таму ў 1867 годзе святыня была перанесена на новае, больш бяспечнае для яе месца. Царква мела 5 купалоў, двух’ярусныя вокны, чацвера ўваходных дзвярэй. Унутраная плошча складала 100 квадратных сажаняў. Іканастас быў аздоблены мастацкай разьбой, складаўся ён з 20 абразоў. Беласароці храм меў свой архіў, дзе захоўваліся метрычныя кнігі з 1799 года. У 1879 годзе прыход налічваў 1413 вернікаў.
 
Вербіцкі прыход (цэнтр — в.Вербавічы). На сродкі мясцовага вотчыннага ўладальніка, палкоўніка Мікалая Брозіна ў 1853 годзе была пабудавана праваслаўная царква. На 1979 год іканастас храма складаўся з 28 абразоў. Святыня мела 6 святарскіх убранняў, срэбны посуд, 2 малебныя Евангеллі — у металічнай і асамітнай аправах — і інш. У 1879 годзе ў прыходзе было 1536 вернікаў. Вербавіцкая царква заможнасцю не вызначалася. Гадавы даход не прывышаў 50 рублеў. Царква захавалася. Яна з'яўляецца помнікам царкоўнай архітэктуры 19 стагоддзя.

Дзямідавіцкі прыход (цэнтр — в.Дзямідавічы, зараз Дзямідаў). Прыходская Раства-Багародзіцкая царква была пабудавана ў канцы 18 ст. Яна была драўлянай, мела 3 купалы, аднаярусныя вокны, адны ўваходныя дзверы. Унутраная плошча храма складала 340 квадратных сажаняў. У званіцы, пастаўленай асобна, было 7 званоў вагой ад 2 да 12 пудоў. На 1879 год у царкве быў дашчаны іканастас з 16 абразамі, 5 святарскіх убораў, срэбны набор літаргічнага посуду. У царкоўным архіве захоўваліся метрычныя кнігі. Самая аддаленая ўваходзячая ў прыход веска размяшчалася за 15 верст ад храма. На 1879 год прыход налічваў 1224 вернікі.

У 1889 г. была пабудавана з дрэва новая Раства-Багародзіцкая царква. На 1903 г. у прыходзе налічвалася ўжо 1929 вернікаў. Гадавы даход не первышаў 80 рублеў.

Махаедаўскі (Мухаедаўскі) прыход (цэнтр — в.Мухаеды, цяпер Кіраў). Драўляная Крыжаўзнясенская праваслаўная царква была пабудавана тут у 1854 г. Узведзена яна была на сродкі дзяржаўная казны, якая выдаткавала на гэта 6000 рублеў. Яна мела адны ўваходныя дзверы, адзін купал, аднаярусныя вокны, 2 франтонныя вежы са званіцай. Унутраная плошча складала каля 20 квадратных сажаняў. Дашчаты іканастас меў бранзаніраваныя карнізы, складаўся з 16 абразоў. Апрача гэтага, у царкве знаходзіўся абраз Божай Маці, які шанаваўся асабліва. Згодна з мясцовымі паданнямі, гэты абраз з'явіўся цудоўным чынам на грушавым дрэве каля храма.У царкве было некалькі святарскіх убраннях, малебных кніг. Храм меў уласны архіў, дзе захоўваліся метрычныя кнігі з 1803 г., дакументы на ўладанне царкоўнай зямлей ад 1822 г.

Прыхаджан было 1348. Кіраўнікі Мінскай епархіі адзначалі, што ў 1860-1870-ыя гады ў прыходзе быў нізкі ўзровень духоўнасці прыхаджан, якія ў 1868 г. дабіваліся закрыцця свайго прыхода. Такія адносіны святары тлумачылі непамернымі паборамі мясцовых зямельных уладальнікаў.

Нараўлянскі прыход (цэнтр — мястэчка Нароўля). У 1810 г. на рацэ Прыпяць была пабудавана з дрэва Іаана-Багаслоўская прыходская праваслаўная царква. Аднак рака пастаянна падмывала бераг і пагражала святыні поўным разбурэннем. І ў 1840 годзе яна была перанесена ў другое, больш бяспечнае, месца. У 1869 г. храм быў капітальна адрамантаваны. Паводле апісання 1879 г., ен меў адзін адкрыты купал, двое ўваходных дзвярэй, аднаярусныя вокны. Унутраная плошча складала каля 30 квадратных сажаняў. Іканастас быў двух’ярусным з залачонымі карнізамі і рамамі, складаўся з 20 абразоў.  Храм меў 9 убранняў святроў, 4 Евангеллі, 1 срэбны набор літургічнага посуду. У архіве храма захоўваліся метрычныя кнігі з 1772 г. і споведныя спісы прыхаджан з 1811 г.

Цешкаўскі прыход (цэнтр — в.Цешкаў). У 1797 годзе тут была пабудавана драйляная Раства-Багародзіцкая царква з трыма купаламі. На 1879 год яна мела шмат рэчаў для набажэнства, але, за выключэннем аднаго набора срэбнага літургічнага посуду, яны каштоўнасці не мелі. У архіве храма захоўваліся метрычныя і іншыя царкоўныя дакументы. Прыход налічваў 1211 чалавек.

 

Опрос
Что для Вас является препятствием для открытия бизнеса в Наровлянском районе?
Единый день информирования
Наровля, что над Припятью рекой
«Никто не забыт! Ничто не забыто!»
ПОМОЩЬ ГРАЖДАНАМ УКРАИНЫ ИЗ ДОНЕЦКОЙ И ЛУГАНСКОЙ ОБЛАСТЕЙ
Мозырский пограничный отряд
Единый государственный регистр  юридических лиц и индивидуальных предпринимателей
Гомельоблимущество
Гомельский облисполком
Реализация норм Указа Президента Республики Беларусь от 22.09.2017 №345 "О развитии торговли, общественного питания и бытового обслуживания"
мчс
Государственный  пограничный комитет Республики Беларусь
баннер Экономического форума
Наровлянщина информационная
Интернет-ресурсы