Рус
Бел
En

Моўная версія ў стадыі напаўнення

Адрас: 247802, г.Нароўля, 
вул. Камуністычная, 3

Е-mail: isp@narovlya.gov.by

Тэлефон: (+375 2355) 2-12-10

Тэлефон-факс: (+375 2355) 2 13 21

Раённы выканаўчы камітэт Гісторыка-этнаграфічны музей Рака Нараўлянка Рака Прыпяць Мясцовыя краявіды Нараўлянскія краявіды
Раённы выканаўчы камітэт

Навіны вобласці

15 лютага 2019

Лукашэнка і Пуцін наведваюць адукацыйны цэнтр "Сірыус" у Сочы

Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін наведваюць адукацыйны цэнтр "Сірыус" у Сочы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як планавалася, 15 лютага парадак дня беларуска-расійскіх кантактаў на вышэйшым узроўні ўключае ў сябе пытанні ў сферы гуманітарнага супрацоўніцтва. Пасля сумеснага агляду адукацыйнага цэнтра, сустрэчы з яго выхаванцамі, сярод якіх ёсць і грамадзяне Беларусі, кіраўнікі дзяржаў правядуць рабочую сустрэчу з удзелам профільных міністраў, якія курыруюць культуру, адукацыю і спорт.

Адукацыйны цэнтр "Сірыус" у Сочы заснаваны ў снежні 2014 года і размясціўся на базе алімпійскай інфраструктуры. Мэтавае прызначэнне цэнтра - ранняе выяўленне, развіццё і далейшая прафесійная падтрымка адораных дзяцей, якія праявілі выдатныя здольнасці ў галіне мастацтва, спорту, прыродазнаўчанавуковых дысцыплін, а таксама дабіліся поспеху ў тэхнічнай творчасці.

Школьнікі і педагогі Беларусі не раз прымалі ўдзел у адукацыйных праграмах цэнтра "Сірыус" і ў праграмах павышэння кваліфікацыі. У лютым 2019 годзе студэнты, грамадзяне Беларусі Ілья Пчалінцаў з МДУ і Андрэй Чавусаў з Універсітэта ІТМО прынялі ўдзел у першым спецыялізаваным практыкуме-акселератары, арганізаваным "Яндэксам" і "Сірыусам" для студэнтаў.

Што датычыцца гуманітарнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй, яно характарызуецца разнастайнасцю напрамкаў узаемадзеяння і значнай колькасцю маштабных мерапрыемстваў. Асноватворным дакументам у гэтай сферы з'яўляецца міжурадавае пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне культуры, адукацыі і навукі ад 21 лютага 1995 года.

У сферы культуры рэалізуецца праграма супрацоўніцтва паміж галіновымі міністэрствамі на 2018-2021 гады. Больш за 70 суб'ектаў Расійскай Федэрацыі маюць пагадненні аб двухбаковым супрацоўніцтве ў сферы культуры з усімі абласцямі Беларусі. Сярод значных сумесных культурных акцый - дні культуры, міжнародныя фестывалі мастацтваў, тэатральныя і кінафестывалі, экспанаванне буйных мастацкіх выстаў.

Умацоўваецца супрацоўніцтва ў галіне адукацыі. Існуючая нарматыўна-прававая база ў цэлым дае магчымасць забяспечваць роўныя магчымасці для насельніцтва Беларусі і Расіі ў атрыманні адукацыі, у тым ліку ў частцы паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы дзвюх дзяржаў. Сёння каля 11 тыс. грамадзян Беларусі навучаюцца ў расійскіх ВНУ, і больш як 1,5 тыс. расіян - у Беларусі. Рэалізуецца шэраг праектаў у галіне арганізацыі сумеснай падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай адукацый.

Развіваецца супрацоўніцтва паміж навукова-даследчымі арганізацыямі. З 2000 года рэалізавана 57 праграм Саюзнай дзяржавы па распрацоўцы новых тэхналогій і стварэнні інавацыйнай прадукцыі. Практычна ўсмі саюзнымі праграмамі прадугледжана атрыманне не толькі эканамічнай выгады, але і другаснага эфекту, які заключаецца ў стварэнні і тыражаванні высокатэхналагічных матэрыялаў, абсталявання і вытворчасцей. У 2018 годзе ў стадыі выканання знаходзілася 8 сумесных навукова-тэхнічных праграм, у тым ліку ў галіне інфармацыйна-вылічальных тэхналогій, аўтаэлектронікі, мікра- і оптаэлектронікі, новых матэрыялаў, гідраметэаралагічнай бяспекі, спінальных сістэм для хірургіі, ДНК-ідэнтыфікацыі, інавацыйных тэхналогій для вытворчасці біякармоў.

У сацыяльнай сферы забяспечаны роўныя правы беларускіх і расійскіх грамадзян на працаўладкаванне і аплату працы, ахову і ўмовы працы, рэжым рабочага часу і час адпачынку, прызнанне працоўнага стажу і асноўнага стажу работы па спецыяльнасці. Урэгуляваны шырокі спектр пытанняў пенсійнага і сацыяльнага забеспячэння.

У сферы аховы здароўя вырашаны пытанні ўстанаўлення роўных правоў грамадзян на аказанне медыцынскай дапамогі ў аздараўленчых установах, забеспячэння бясплатнага лячэння ў дзяржаўных і муніцыпальных установах аховы здароўя Беларусі і Расіі.

У рамках развіцця супрацоўніцтва ў галіне спорту з 2003 года праводзіцца "Спартакіяда Саюзнай дзяржавы для дзяцей і юнацтва". Агульная колькасць удзельнікаў штогод складае да 1,5 тыс. чалавек.

Згодна з апошнім Усерасійскім перапісам насельніцтва 2010 года ў Расійскай Федэрацыі пражываюць 521,4 тыс. беларусаў. На тэрыторыі Расіі дзейнічаюць больш за 20 беларускіх нацыянальна-культурных аўтаномій, а таксама каля 80 грамадскіх арганізацый беларусаў, культурна-асветных таварыстваў, культурных цэнтраў і зямляцтваў.
Афіша pomogut.by
Інтэрнэт-рэсурсы